Ва ўстановах адукацыі раёна – новыя кіраўнікі

Важнае Грамадства

Вераніка Фабішэўская з 22 чэрвеня заступіла на пасаду дырэктара гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Апошнія 4 гады Вераніка Пятроўна працавала дырэктарам Дварэцкай сярэдняй школы.

Яна ўраджэнка горада Навагрудка Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе скончыла Лідскае педагагічнае вучылішча. Працоўную дзейнасць пачынала настаўніцай пачатковых класаў Горкаўскай базавай школы, з 2000 па 2007 год прадоўжыла педагагічную дзейнасць па спецыяльнасці ў Раготнаўскай сярэдняй школе. На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка атрымала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “гісторыя”.

У 2007-2016 гадах была настаўніцай пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы, затым намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з мая 2019 года ўзначаліла гэту ўстанову і працавала на пасадзе кіраўніка па цяперашні час.

Калегі ведаюць Вераніку Фабішэўскую як адказнага спецыяліста з высокімі арганізатарскімі здольнасцямі, чалавека з актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй.

Наталля Болтач 22 чэрвеня прызначана дырэктарам Дварэцкай сярэдняй школы, да гэтага часу Наталля Мікалаеўна працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Круцілавіцкай сярэдняй школы.

Нарадзілася яна 12 красавіка 1978 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці, там жа скончыла ў 1998 годзе дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж. Педагагічную дзейнасць пачынала настаўніцай пачатковых класаў у Ахонаўскай базавай школе, 3 1999 года па 2001-ы па спецыяльнасці працавала ў Лапушанскай базавай школе, з 2001 па 2006 – у гэтай жа ўстанове выхавальнікам групы падоўжанага дня.

У 2006-2007 гадах працавала сацыяльным педагогам Данілавіцкай сярэдняй школы.

З 2007 года па 2009-ы ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе настаўнічала ў пачатковых класах, яшчэ 4 гады была ў гэтай жа ўстанове выхавальнікам групы падоўжанага дня, а затым прадоўжыла працаваць настаўніцай пачатковых класаў.

У 2016 годзе пераведзена на пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Круцілавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, які з 1 верасня 2022 года быў перайменаваны ў Круцілавіцкую сярэднюю школу. Працавала там да прызначэння на кіруючую пасаду.

Наталлі Мікалаеўне ўласцівы такія якасці, як адказнасць, самаарганізаванасць, стараннасць, неабыякавасць да сацыяльна-палітычных падзей сваёй краіны.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga