Падпісаліся на “Перамогу”

Важнае Грамадства

Чарговы Дзень падпісчыка рэдакцыя газеты “Перамога” правяла 22 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” сумесна з работнікамі пошты.

Такія мерапрыемствы даўно сталі папулярнымі ў дзятлаўчан, якія любяць чытаць свежыя навіны раёна на старонках нашай газеты.

Аформіўшы падпіску на “Перамогу” на квартал, землякі паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі. Карысны падарунак ад рэдакцыі стаў цудоўным дапаўненнем для тых, хто пажадаў прадоўжыць сяброўства з раённым выданнем.

Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можагэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga