На базе Круцілавіцкай сярэдняй школы працуе аздараўленчы летнік “Весяльчак”.
У летняй змене створаны атрад “Усмешка”, у які ўвайшлі 16 выхаванцаў.
Цікава, весела і з карысцю бавяць выхаванцы летніка свой час: праходзяць тут спартыўныя і рухомыя гульні, хвілінкі здароўя, конкурс малюнкаў на асфальце. Запамінальнай стала сустрэча з супрацоўнікамі Данілавіцкага дома культуры, разам з якімі дзеці паўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Усе колеры вясёлкі”.
А днямі прайшоў дзень турызму. Дзеці вучыліся пераадольваць перашкоды, удзельнічалі ў спартыўных заданнях, збіралі і замацоўвалі палатку, даведаліся аб асаблівасцях і традыцыях турзлётаў. У гэты ж дзень выхаванцы летніка прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні “Следапыт”, пры правядзенні якой выконвалі розныя займальныя заданні і спартыўныя практыкаванні, спявалі песні, адгадвалі загадкі, гулялі, танцавалі.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga