Уражанняў і эмоцый у тых, хто стаў яе актыўным удзельнікам, мора, прычым самых пазітыўных.
І гэта не дзіўна. Усе, хто быў заяўлены, правялі мерапрыемствы і экскурсіі, арганізавалі інтэрактыўныя гульні і майстар-класы, паспрабавалі прадставіць свае музеі ў арыгінальнай форме, праз паглыбленне ў тэму і эпоху, праз гульню і квэст так, каб наведвальнік сам быў уцягнуты ў дзеянне, думаў, успамінаў, пазнаваў і, вядома, дзівіўся.
Экскурсія на Альфа-Радоне здзівіла, уразіла і эмацыйна зарадзіла адну з удзельніц – Вольгу Васіленка.
– Была здзіўлена тым, што ўбачыла, – распавядае яна, – і ў першую чаргу прыёмам дырэктара Аляксандра Анісава і Веранікі Хрышчановіч, якая пазнаёміла нас з жылым фондам санаторыя, расказала пра медыцынскія паслугі, якія прапанаваны гасцям, пра харчаванне і адпачынак, культурныя праграмы і шмат яшчэ пра што. Пабываць у санаторыі прэміум-класа, нават на экскурсіі, вялікае задавальненне. Прыгажосць і гармонія ніколі не бываюць лішнімі.
– А мы прайшліся па Дзятлаве з экскурсаводам, – дзеліцца сваімі ўражаннямі Галіна Касцюк, – па-новаму зірнулі на месцы, каля якіх праходзім кожны дзень. Дзіўная рэч: быццам усё ведаеш пра свой горад і ў той жа час ведаеш так мала. Аказваецца, кожны помнік, кожны будынак хавае мноства таямніц, цікавых фактаў, якія табе пакажуць, пра якія раскажуць, а яшчэ адкажуць на ўсе пытанні. У дадатак, пешая хада па горадзе вельмі карысная для пажылых людзей. Павольная, з прыпынкамі, з апавяданнямі і ўспамінамі саміх экскурсантаў, бо некаторыя з іх дзятлаўчане і шмат што памятаюць з таго, што было ў горадзе ў часы іх дзяцінства і юнацтва.
У гэтым годзе акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» прайшла нашмат больш актыўна. І гэта не дзіўна. Для стварэння ўмоў, сардэчнага прыёму гасцей, захапляльнага апавядання былі задзейнічаны не толькі самі кіраўнікі музеяў, але і навучэнцы школ. Мы вельмі ўдзячныя Алене Радомскай (гімназія №1 г. Дзятлава), Аліне Макарэвіч (СШ№1 г. Дзятлава), Людміле Лапата (Вензавецкая сярэдняя школа), Людміле Шаркут (Жукоўшчынская базавая школа), Наталлі Малец (Хвінявіцкая сярэдняя школа) Святлане Малышка (Гезгалаўская сярэдняя школа), Аксане Яфімік (Казлоўшчынская сярэдняя школа) і многім іншым удзельнікам за аператыўнасць і разуменне.
Да новых сустрэч у наступным годзе! Будзе і надалей пазнаваць сваю родную Беларусь.
Алена Абрамчык,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga