Запрашаем на выставу “Музыка, слова, вобраз”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

З 23 па 30 мая Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае дзятлаўчан і гасцей горада пазнаёміцца з міжнародным музейна-турыстычным праектам «Музыка, слова, вобраз» маскоўскай мастачкі, паэткі і прадзюсара Маскоўскага фестываля мастацтваў «Арт-маяк» Аляўціны Стручковай, які будзе экспанавацца ў чытальнай зале бібліятэкі па адрасе: г.Дзятлава, вул. Чапаева, 18 (першы паверх).

На выставе будуць прадстаўлены работыў тэхніцы графіка тушшу на паперы і керамічныя вырабы з малюнкамі. Аматары прыгожага змогуць дакрануцца да спадчыны народаў поўначы Расіі і ўбачыць японскую культуру.

Запрашаем усіх жадаючых на адкрыццё выставы, якое адбудзецца 23 мая ў 11 гадзін.

Вольга БОЙКА,
дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga