14 мая будзе адзначацца свята Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У 11.00 – мітынгі з рытуалам урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга на тэрыторыі ўстановаў адукацыі раёна.
На плошчы 17 Верасня ў горадзе Дзятлаве адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
11.00 – мітынг з рытуалам урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга; акцыя “Праспяваем гімн разам!” з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, навучэнцаў і педагогаў школ раёна; патрыятычная акцыя “Клятва вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь”; сцяг-шоу; урачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступленне ў рады ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Помнік Героям СавецкагаСаюза Я. Я. Фогелю і П. Г. Пятрову:
ускладанне гірляндаў з павязанымі стужкамі чырвонага і зялёнага колераў да формаў увекавечання памяці загінулых пры абароне Айчыны.
Аргкамітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga