Пляжны сезон: заключныя прыгатаванні

Важнае Грамадства

Пачаўся купальны сезон 2023, да якога работнікі жылкамунгаса загадзя падрыхтавалі гарадскі пляж у райцэнтры.

Пра тое, што там сёлета чакае аматараў летніх заплываў, расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– На сёння ўжо замянілі сістэму электрыфікацыі на пляжы, устанавілі дзве новыя пераапранальні, выраўнялі пляцоўку для пляжнага валейбола. Пры дапамозе работнікаў Слонімскай ратавальнай станцыі ДГА АСВОД мы абследавалі і ачысцілі акваторыю пляжа, каб купанне было бяспечным для дзяцей і дарослых. На тэрыторыі з’явіцца альтанка, арэлі. Спадзяюся, новаўвядзенні прастымулююць дзятлаўчан для падтрымання здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Таксама кожны год абнаўляем наглядную інфармацыю на стэндах аб правілах бяспечных паводзінаў на вадзе. У хуткім часе на гарадскім пляжы ў Дзятлаве будзе ўстаноўлены душавая кабінка з падводам вады.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga