Каб канікулы былі бяспечнымі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Хутка пачнуцца летнія канікулы, і ў дзяцей будзе шмат вольнага часу.

Каб адпачынак дзяцей не быў азмрочаны надзвычайнымі здарэннямі, неабходна запомніць некалькі правіл абыходжання з электратокам.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

— браць у рукі абарваныя або павіслыя правады паветраных ліній электраперадачы, падыходзіць да іх бліжэй за 8-10 метраў;

— узбірацца на апоры паветраных ліній электраперадачы, рабіць накіды на правады, разбіваць ізалятары, запускаць паблізу ліній электраперадачы паветраных змеяў;

— пранікаць на тэрыторыю і ў памяшканні трансфарматарных падстанцый, адчыняць электрычныя размеркавальныя шчыты і пульты;

— карыстацца электрапрыборамі на вуліцы, у сырых памяшканнях (ванных, душавых пакоях).

Дарослыя, растлумачце дзецям небяспеку, якая можа чакаць іх, памятайце, што ад вашых дзеянняў залежыць іх жыццё і здароўе.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga