Эксперт ацэніць, ці патрэбна лячэнне

Грамадства Свежыя навіны

Важнасць судова-псіхіятрычнай экспертызы ў тым, што яна вызначае наяўнасці ці адсутнасці псіхічнага расстройства (захворвання) і яго ўплыў на паводзіны чалавека ў юрыдычна значны перыяд.

Актуальнай праблемай беларускага грамадства ў наш час з’яўляецца ўжыванне наркатычных рэчываў, якое пагражае здароўю насельніцтва і нацыянальнай бяспецы. Паказчыкі моладзевай наркаманіі б’юць усё новыя рэкорды. У падлеткаў і маладых людзей разам з залежнасцю ад алкаголю і апіоідаў усё часцей выяўляецца залежнасць ад канабіноідаў і псіхастымулятараў – амфетаміну, мефедрону, альфа-PVP.

Нярэдка пад уздзеяннем наркатычных рэчываў людзі ўчыняюць правапарушэнні, таму для вызначэння іх адэкватнасці выкарыстоўваецца судова-псіхіятрычная экспертыза, якая ўключае ў сябе ацэнку асаблівасцяў псіхічнага стану на момант інкрымінуемай дзеі. Напрыклад, калі чалавек учыніў злачынства ў стане наркатычнага ап’янення, ён падлягае крымінальнай адказнасці і лічыцца адэкватным у дачыненні да інкрымінуемай дзеі, бо ў цвярозым стане наўмысна давёў сябе да наркатычнага ап’янення, значыць, можа і павінен прадбачыць наступствы грамадска небяспечных дзеянняў і ў выпадку злачынства несці крымінальную адказнасць. Разам з пакараннем да яго можа быць выкарыстана прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Пры судова-псіхіятрычнай ацэнцы стану вострай інтаксікацыі наркатычнымі рэчывамі асноўным з’яўляецца пытанне, ці можна яго лічыць хваравітым і ці пазбаўляе гэта чалавека магчымасці ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку ўчынкаў (бяздзейнасці), кіраваць імі. Экспертнае заключэнне аб неадэкватнасці асобаў, якія знаходзіліся пры ўчыненні супрацьпраўнага дзеяння ў стане наркатычнага ап’янення, грунтуецца на вызначэнні глыбіні парушэння іх свядомасці ў выніку інтаксікацыі, якое праходзяць з прадуктыўнай сімптаматыкай: галюцынацыямі, трызненнем. Захаванне арыенціроўкі ва ўласнай асобе, навакольнай абстаноўцы, адсутнасць няскладнасці мыслення сведчаць аб захаванасці свядомасці, а значыць, аб неправамернасці рашэння аб неадэкватнасці. Пры вострай інтаксікацыі наркатычнымі рэчывамі ў першую чаргу пакутуюць эмацыянальна-валявыя працэсы (валявы кампанент юрыдычнага крытэрыю неадэкватнасці), ацэнка якіх вагаецца ад слабасці і растарможанасці да паталагічнай цягі.

Самі па сабе эмацыянальна-валявыя расстройствы не з’яўляюцца дастатковымі для юрыдычнага крытэрыю неадэкватнасці, і асоба павінна быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці.

З юрыдычнага пункту гледжання важнае значэнне пры вырашэнні пытання аб неадэкватнасці мае здольнасць чалавека будаваць лагічна абгрунтаваную і адэкватна-матываваную задумку, бо яе  наяўнасць – адзін з атрыбутаў злачынства. Паказчыкам глыбіні псіхічных змяненняў, якія адпавядаюць медыцынскаму крытэрыю неадэкватнасці, звычайна з’яўляюцца ўстойлівае дэструктыўнае паражэнне галаўнога мозгу з грубым дэфектам у выглядзе яўнага зніжэння ўвагі, мыслення, памяці, здольнасці да прагназавання, распаду механізмаў рэгуляцыі кагнітыўнай дзейнасці, з-за чаго парушаецца цэласная структура інтэлектуальных працэсаў, разладжваецца спалучанае функцыянаванне актаў успрымання, перапрацоўкі і фіксацыі новай інфармацыі, супастаўлення яе з папярэднім вопытам.

Акрамя таго, экспертнае заключэнне аб неадэкватнасці выстаўляецца ў дачыненні да асобаў, якія знаходзяцца пры ўчыненні супрацьпраўнага дзеяння ў стане вострай інтаксікацыі, што праходзіць з прадуктыўнай сімптаматыкай: трызненнем, галюцынацыямі.

Такім чынам, правядзенне судова-псіхіятрычнай экспертызы з’яўляецца неад’емнай часткай работы па крымінальным працэсе, бо па выніках экспертнага даследавання можна зразумець, ці мае чалавек патрэбу ў лячэнні (прызнаецца неадэкватным) або павінен адказваць за свае ўчынкі па ўсёй строгасці закона (прызнаецца разумным).

Кацярына КУЗЬМІЦКАЯ,
дзяржаўны судовы эксперт-псіхіятр Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga