Дзятлаўшчына маладая. Першыя крокі ў дарослае жыццё

Важнае Грамадства

23 мая ў Лідзе праходзіць маштабнае свята – рэспубліканскі “Апошні званок” з удзелам выпускнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.

Урачыстасць ладзіцца пад дэвізам “Стварэнне ў імя будучыні” і прысвечана Году міру і стварэння.

На яе запрошаны па 100 адзінаццацікласнікаў са сталіцы, Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей і больш за 800 выпускнікоў Гродзеншчыны. Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд, фестываляў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, міжнародных чэмпіянатаў, лідары вучнёўскага самакіравання, валанцёры, дэпутаты моладзевага парламента.

Дзятлаўшчыну ў Лідзе прадстаўляюць 4 выпускнікі: Данііл Івашэвіч з сярэдняй школы № 3 і Данііл Шуляк з гімназіі № 1 горада Дзятлава, а таксама навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта і Аляксандр Баковіч.

Урачыстая цырымонія распачалася з ускладання кветак да Кургана Неўміручасці, прадоўжылася святочным шэсцем удзельнікаў “Апошняга званка” да Лідскага замка, дзе выпускнікоў чакае ўрачыстая лінейка з узнагароджаннем.

У далейшай праграме дня – работа пляцовак на тэрыторыі Лядовага палаца, вячэрняя канцэртная праграма і дыскатэка. Завершыць цырымонію святочны феерверк.

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі свята, «Лідская газета»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga