Да 30 базавых за адпачынак не па правілах

Важнае Здарэнні і бяспека

З кожным годам усё больш уладкоўваецца спецыяльных месцаў для адпачынку і павышаецца ўзровень экалагічнай культуры грамадзян.

На Дзятлаўшчыне таксама навядзенню парадку на зямлі, падрыхтоўцы зон і месцаў адпачынку для грамадзян, стварэнню ўмоваў для экалагічнага турызму, аматарскага рыбалоўства, а таксама захаванню каштоўных экасістэм і падтрыманню парадку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, водных аб’ектах, у лясах надаецца шмат увагі. Аднак, на жаль, сустракаюцца выпадкі абыякавага стаўлення адпачывальнікаў да навакольнага асяроддзя.

Знаходзячыся на прыродзе, выконвайце гэтыя нескладаныя правілы:

адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных зонах і месцах;

пры адпачынку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (Нацыянальны парк, заказнік, запаведнік) выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання;

паркуйце аўтамабіль у прызначаным для гэтага месцы або не бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі ўсіх вадаёмаў і рэк, мыццё машын у межах водаахоўных зон не дапускаецца;

не пашкоджвайце наглебавае покрыва, напрыклад, пратэктарамі шын;

не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах, тым больш не па правілах, а лепш выкарыстоўвайце мангал або жароўню;

не сячыце і не знішчайце расліннасць – прывозьце дровы і вугаль з сабой;

не наносьце шкоду жывёлам і раслінам;

не чапайце мурашнікі, гнёзды, норы і іншае жыллё дзікіх жывёл;

прыбірайце пасля сябе смецце.

У выпадку парушэння – штраф да 30 базавых велічыняў.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,

начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga