3 мая ў Вензавецкай сярэдняй школе ў рамках акцыі “30 дзён да Перамогі” прайшоў урок памяці з удзелам намесніка пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргея Аляшкевіча.
Адкрыла сустрэчу кіраўнік школьнага музейнага пакоя “Памяць” Людміла Лапата, якая расказала аб важнасці захавання гістарычнай памяці пра салдатаў-герояў, якія аддалі жыццё за мір на нашай зямлі, пра загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і мірных жыхароў
Сяргей Уладзіміравіч засяродзіў увагу на тым, што Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе ўзбуджана крымінальная справа па факту ўчынення нацысцкімі злачынцамі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі нашай краіны ў гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны перыяд. Намеснік пракурора расказаў пра пошукавыя мерапрыемствы, следчыя дзеянні і вынікі расследавання фактаў знішчэння мірнага насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
Алена ШЫМКО,
настаўніца Вензавецкай сярэдняй школы