Ведае ўчастковы. Гандляры-махляры

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: даволі часта ў сельскіх населеных пунктах розныя асобы спрабуюць прадаць мясцовым жыхарам сталага ўзросту якія-небудзь “вельмі патрэбныя” і зусім не танныя рэчы.

Як не папасціся на кручок такіх гандляроў-махляроў?

Адказвае малодшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Ігар Сакольнік:

– Як правіла, злачынцы на падставе продажу або куплі розных рэчаў і прадуктаў харчавання, або прадстаўляючыся работнікамі службы сацыяльнай абароны, медустановаў, пранікаюць у жыллё адзінокіх пенсіянераў, дзе, скарыстаўшыся іх даверлівасцю, здзяйсняюць крадзеж грошай, залатых вырабаў і іншых дробнагабарытных каштоўных рэчаў, або рэальна прадаюць ім зусім непатрэбныя, няякасныя рэчы па вельмі высокай цане.

Нагадваю, што пускаць у дом старонніх, у прынцыпе, не варта. Калі тыя прадстаўляюцца работнікамі сацыяльных, жыллёва-эксплуатацыйных і іншых службаў, трэба патрабаваць прад’яўлення дакументаў, а пры адмове паведамляць у міліцыю па тэлефоне 102. Трэба вельмі скептычна ставіцца да набыцця сумніўных тавараў з рук незнаёмых людзей. Гэта не лепшая ідэя, як і разменьваць грашовыя купюры староннім. Ні пад якой падставай не перадавайце свае дакументы і грошы незнаёмым асобам, асабліва для аказання імі паслуг у набыцці кватэры, будаўнічых матэрыялаў, паліва, прадуктаў харчавання, вытворчасці якіх-небудзь работ.

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю па вызначаным пытанні або па іншых, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, вы можаце звярнуцца непасрэдна ў АУС Дзятлаўскага райвыканкама або на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі штотыдзень па серадах: у сельскай мясцовасці з 10.00 да 13.00, у горадзе з 17.00 да 20.00.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga