Жыхар вёскі Вензавец 1990 года нараджэння ўчыніў забойства і скончыў жыццё самагубствам.
Па інфармацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, а чацвёртай гадзіне раніцы 20 красавіка ён прыехаў на сваёй машыне ў дом былой цешчы ў вёску Руда Яварская, дзе гасцявала ў маці яго былая жонка, іх сумесныя дзеці, новы абранец былой жонкі (дарэчы, заўтра планавалася ўрачыстасць – заключэнне шлюбу).
Як пранік у дом, пакуль дакладна невядома. Злачынца пырнуў нажом у вобласць шыі будучага новага мужа, пасля чаго з незарэгістраванага гладкаствольнага ружжа выстраліў у былых жонку і цешчу, якая прыбегла на шум. Выскачыў з дома і накіраваўся ў вёску Лозкі да сваіх бацькоў, дзе, не заходзячы ў дом, каля хлява напісаў перадсмяротную запіску і выстраліў сабе ў галаву.
Былая жонка забойцы загінула на месцы, яе сужыцеля прааперыравалі, яго жыццю нічога не пагражае. За жыццё маці загінулай змагаюцца медыкі ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga