Прапануем школьнікам папрацаваць на канікулах

Важнае Да ведама грамадзян

Цяперашнія падлеткі – гэта кадравы патэнцыял нашай краіны, і чым больш карысных навыкаў яны атрымаюць, тым лепшымі спецыялістамі стануць у будучым.

Заадно рэальная “дарослая” справа, якая яшчэ і аплачваецца, дапамагае скіраваць кіпучую энергію непаўналетніх “у патрэбнае” рэчышча. Працоўная занятасць запаўняе вольны час, а таму з’яўляецца яшчэ і своеасаблівай формай прафілактыкі злачыннасці, зніжаючы ўплыў вуліцы і інтэрнэту на нашых дзяцей, а таксама спрыяе іх самастойнасці.

Сёлета ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з установамі адукацыі раёна плануе арганізацыю часовай працоўнай занятасці моладзі, якая фінансуецца са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

У летні час больш за 100 навучэнцаў ва ўзросце 14-18 гадоў атрымаюць свой першы працоўны вопыт. Дзеці будуць займацца рамонтам кніжнага фонду, пашывам пасцельнай бялізны, бягучым рамонтам у школах.

У красавіку-маі ва ўпраўленні па працы і занятасці фарміруецца база даных навучэнцаў, якія жадаюць папрацаваць у летні час, а таму падаваць такую інфармацыю варта ўжо цяпер. Паведамляць яе можна на нумары 2-27-10, 2-27-01 (ва ўпраўленне), або звяртацца ў адміністрацыю школ.

Наталля ГУБАР,
галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga