Хатні гвалт – праблема, з якой сутыкаюцца ўсе без выключэння краіны свету.
Асаблівасць гэтай з’явы ў тым, што крыўдзіцелямі і пацярпелымі з’яўляюцца блізкія людзі, а гэта паглыбляе псіхалагічную траўму, таму хатні гвалт не павінен быць часткай вашага жыцця!
Да асобы, якая дапускае падобныя паводзіны, можа быць выкарыстана такая мера ўздзеяння, як ахоўнае прадпісанне. Яно накладае на хатняга крыўдзіцеля наступныя забароны:
– спрабаваць даведацца пра адрас пацярпелага;
– наведваць месцы яго знаходжання;
– мець стасункі з пацярпелым;
– распараджацца агульнай сумеснай маёмасцю, а таксама для вінаватага можа быць вызначаны абавязак часова пакінуць агульнае жылое памяшканне.
Варта ведаць тэлефоны, па якіх пацярпелыя ад хатняга гвалту могуць звяртацца па дапамогу да спецыялістаў: 102 або 2-13-34 (аператыўна-дзяжурная служба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама); 2-10-41 або 8-044-4503070 (гарачая лінія Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна); 6-12-01(псіхолаг цэнтра).
У нашым раёне для аказання сацыяльнай паслугі часовага прытулка для грамадзян, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, створаны “крызісны пакой”.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga