Дзятлаўчане прадаўжаюць дзяліцца ўражаннямі ад Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Ірына Мішчанка, каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, старшыня раённага савета ГА «БРПА»:
— Галоўны кірунак маёй працоўнай дзейнасці — работа з дзецьмі і моладдзю, у тым ліку праз раённую піянерскую арганізацыю і моладзевы парламент. Пераважная ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, фарміраванню асобы грамадзяніна, які любіць сваю краіну і робіць пасільны ўклад у яе развіццё.
Аляксандр Рыгоравіч справядліва адзначыў, што адна з умоваў захавання міру — гістарычная памяць.
Ёй надаём ключавую ўвагу. Памяці загінулых землякоў і суайчыннікаў прысвячаем шмат піянерскіх і моладзевых праектаў, працоўных спраў, мерапрыемстваў. Адно з найбольш яркіх мінулагодніх — высадка алеі «Мы памятаем подзвіг герояў» сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, членамі моладзевага парламента, актывістамі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» у вёсцы Малдавічы каля помніка землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Свае добрыя справы прадоўжым у тым жа ключы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga