Звон над зямлёй

Грамадства Свежыя навіны

Звон над зямлёй –
Звіняць званы Хатыні,
Над Белай Руссю па вясне звіняць.
Штогод на Саракі, у дзень прасветлы
Нам паляць сэрцы, не даюць маўчаць.
Была вайна, і скрозь зямля гарэла,
І вораг раз’ятраны лютаваў,
Паліў, калечыў, забіваў няшчадна,
Зямлю святую нашу руйнаваў.
Ды беларус нікому не скарыўся,
Ішоў на смерць з ўзнятай галавой,
Змагаўся ў атрадах партызанскіх,
Не адступаў, даваў рашучы бой.
А вораг гойсаў на лясных дарогах,
Людзей нявінных у хлявы зганяў,
Паліў, страляў, жывых кідаў у ямы
І лютымі аўчаркамі цкаваў…
Звон над зямлёў –
Свет помніць пра Хатыні,
Не мае права беларус забыць,
Як нашы продкі ў агні гарэлі,
Каб мы маглі ў краіне вольнай жыць.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga