Ужо стала традыцыйным наведванне арганізацый горада Дзятлава аддзелам абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі дзеля рэкламы кнігі і чытання, пошуку новых чытачоў, азнаямлення з платнымі паслугамі.
Так, супрацоўнікі бібліятэкі пабывалі ў Дзятлаўскім лясгасе. У рамках рэкламнай гадзіны “Знайдзі хвілінку пачытаць” да Года міру і стварэння, з мэтай захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання насельніцтва для работнікаў установы ладзілася тэматычная выстава з аглядам літаратуры “І помніць страшна, і забыць нельга”, на якой экспанавалася літаратура пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод кніг – навінкі літаратуры: “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”, дзе сабраны звесткі знішчэння фашысцкімі карнікамі жыхароў і вёсак Гродзенскай вобласці, у тым ліку Дзятлаўскага раёна, некаторыя матэрыялы апублікаваны ўпершыню; “Геноцид белорусского народа” і “Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти”; “Памяць мацней за полымя” Міхаіла Лук’янчыка – зборнік матэрыялаў пошукавай краязнаўчай работы па даследаванні і вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з чэрвеня 1941-га па 9 ліпеня 1944 года на аснове архіўных матэрыялаў, успамінаў родных і блізкіх.
Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga