Трагедыя Хатыні: погляд праз прызму пакаленняў

Важнае Культура і адпачынак

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 80-й гадавіне хатынскай трагедыі.

Вёска Хатынь была знішчана фашыстамі разам з жыхарамі ў сакавіку 1943 года. У агні жывымі згарэлі 149 чалавек, 75 з іх – дзеці. Жудасныя падзеі той вясны дагэтуль болем адгукаюцца ў сэрцах беларусаў.

Напярэдадні трагічнай даты работнікі ўстановы нагадалі гісторыю спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі беларускай вёскі, расказалі пра мужнасць і гераізм людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі беларускія вёскі, якія падзялілі лёс Хатыні. На Дзятлаўшчыне гэта Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Ліпічанская Пушча, Трахімавічы, Гарадкі.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з тэматычнай выставай, на якой можна было паглядзець і кнігу 2022 года “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga