Дзятлаўская міліцыя нагадвае, што за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў, самагону, брагі, захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вытворчасці, прадугледжаны штраф да 5 базавых велічыняў з канфіскацыяй напояў, паўфабрыкатаў, апаратаў.
За аналагічнае парушэнне, учыненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, а роўна за выраб фізічнай асобай больш за 5 літраў моцнага алкаголю, самагону, захоўванне больш за 30 літраў брагі пакараннем ужо будзе штраф ад 5 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй такіх вадкасцяў і апаратаў.
Варта ведаць і тое, што адміністрацыйным парушэннем з’яўляецца пакупка моцных алкагольных напояў і самагону, за выключэннем тых, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а таксама набыццё паўфабрыкатаў, брагі для іх вырабу. Штраф за гэта правапарушэнне – да 5 базавых велічыняў з канфіскацыяй гэтых вадкасцяў.
Міліцыя заклікае жыхароў Дзятлаўскага раёна да садзейнічання ў выяўленні пералічаных парушэнняў і прыцягненні вінаватых асобаў да адміністрацыйнай адказнасці.
Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама працуюць тэлефоны гарачых ліній: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042; ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама – 8-0152-79-73-33. На іх можна паведамляць пра факты незаконнага вырабу і рэалізацыі алкагольных напояў. Ананімнасць гарантуецца.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga