На непаўналетняга жыхара Слонімшчыны, які ўчыніў злачынства ў нашым раёне, узбуджана крымінальная справа.
Ноччу 3 лютага юнак скарыстаўся скрадзенымі ў гасцях аўтамабільнымі ключамі запальвання і з падворка жылога дома ў адным з аграгарадкоў Дзятлаўшчыны ўгнаў аўтамабіль “Hyundai Solaris” жыхара горада Гродна. На скрадзенай машыне хлопец катаўся па раёне, пакуль не ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Цяпер аўтамабіль знаходзіцца ў тэхнічна няспраўным стане, а ўгоншчыка чакае суд.
Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga