У раённага прафсаюза работнікаў дзяржаўных установаў новы лідар

Важнае Грамадства

У райвыканкаме прайшло пленарнае пасяджэнне райкама Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, на якім падвялі вынікі работы за мінулы год і абралі новага старшыню.

У рабоце пленума прынялі ўдзел старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік, кіраўнікі прафсаюзных пярвічак арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

У справаздачы аб рабоце за мінулы перыяд прагучала, што членамі прафсаюза было рэалізавана нямала важкіх праектаў, вялася актыўная работа ў сферы турызму і адпачынку, ушанавання памяці ахвяраў і герояў Вялікай Айчыннай вайны, нядаўна рады раённага прафсаюза папоўніў калектыў суда Дзятлаўскага раёна.

У ходзе галасавання старшынёй Дзятлаўскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў аднагалосна абрана намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, сакратар пярвічкі Святлана Залучан, якая прынесла ўрачыстую клятву прафсаюзнага лідара.

З новай пасадай  яе павіншавала Алена Бераснева, выказаўшы спадзяванне на плённае супрацоўніцтва.

– У Год міру і стварэння жадаю вам адказна і эфектыўна працаваць у інтарэсах членаў прафсаюза, паспяхова рэалізоўваць задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам краіны і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, – далучыўся да яе словаў Аляксандр Дубовік.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: