Салют ад юных піянераў!

Грамадства Свежыя навіны

У гонар Дня памяці юнага героя-антыфашыста ў Гезгалаўскай сярэдняй школе прайшлі ўрачыстыя лінейкі “Нам мір завешчана берагчы”, прымеркаваныя да Года міру і стварэння.

У рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі былі прыняты 14 вучняў пяцікласнікаў, а акцябрацкія значкі ўручаны вучням 2 класа. Для хлопчыкаў  і дзяўчынак  гэта заўсёды хвалюючы і запамінальны момант. Юныя піянеры і акцябраты адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства, паабяцалі быць актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх спраў школы!

Урачыстыя лінейкі, працоўныя цімураўскія і валанцёрскія дэсанты па навядзенні парадку каля абеліска аграгарадка Гезгалы, дапамогі па ўборцы тэрыторыі пажылым людзям былі праведзены ў рамках тэматычнай трохдзёнкі “Юныя героі вайны ў нашыхсэрцах”.

8 лютага –  Дзень мужнасці і патрыятызму. Піянеры нашай школы ўпэўнены, што памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і шчасце людзей, будзе вечна жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў.

Наталля ЛІЦКЕВІЧ,
педагог-арганізатар Гезгалаўскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: