“Родная мова, матчына мова” — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову.
У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” ладзілася фальклорная мазаіка “Роднай мовы пералівы”. Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, была падрыхтавана фотазона “Родному слову гучаць вечна”. Вучні 8-га класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы атрымлівалі асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, слухаючы беларускія вершы ў выкананні работнікаў Казлоўшчынскага аддзела культуры і дасуга. Рабяты таксама чыталі вершы, рабілі пераклады, адказвалі на пытанні віктарыны “Шануй роднае слова”, “Падумай і адкажы”, адгадвалі загадкі-жарты, паўдзельнічалі ў гульні “Прадоўжы прыказку”. Напрыканцы ўсе атрымалі памяткі аб гэтым дні.
Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчык філіяла “Казлоўшчынская ГПБц”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga