Праваслаўныя сустрэчы

Грамадства Свежыя навіны

У філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” стала добрай традыцыяй праводзіць мерапрыемствы па духоўным выхаванні.

Гэта і калядныя пасядзелкі, і духоўныя размовы, гадзіны духоўнасці. Госцем такіх мерапрыемстваў з’яўляецца айцец Мікалай, настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы. Ён зазначае, як варта сёння памятаць пра традыцыі святкавання, якія вяліся з пакалення ў пакаленне, і старацца прывучаць да іх сваіх дзяцей і ўнукаў, бо часта нам не хапае ў сучасным грамадстве талерантнасці, спагады і духоўных адносін паміж людзьмі, каб умацаваць мір і спакой. Сустрэчы праходзяць у цёплай, сяброўскай атмасферы і дораць шмат прыемных уражанняў прысутным. Гэта магчымасць скарыстацца вольнай  хвілінкай  і разам памаліцца, паразмаўляць на розныя тэмы.  Запрашаем наведаць нашы мерапрыемствы, і добры настрой у вас будзе на ўвесь дзень.

Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga