Намецілі задачы, уручылі партыйныя білеты

Важнае Грамадства

У будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама прайшло пасяджэнне Дзятлаўскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі.

Сустрэчу вёў яе старшыня Дзмітрый Малочка, удзел у ёй прымаў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык.

Абазначаны мэты і задачы на перспектыву, выступілі прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія падзяліліся вопытам партыйнай дзейнасці часоў росквіту Камуністычнай партыі Беларусі.

Пра актуальнасць партыйнага будаўніцтва на сучасным этапе развіцця Беларусі расказаў Аляксей Якаўчык, ён акцэнтаваў увагу на важнасці падтрымкі палітыкі Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі. Былі таксама разгледжаны ідэі і прапановы для далейшага ўдасканалення дзейнасці арганізацыі.

Напрыканцы сустрэчы ў састаў раённай арганізацыі КПБ прынялі 8 новых членаў, якім уручылі партыйныя білеты.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga