Масленiца завiтала на Дзятлаўшчыну

Важнае Культура і адпачынак

25 лютага ў аграгарадку Дварэц адбылося свята Масленiцы. Гледачам было прапанавана тэатралiзаванае прадстаўленне, народныя забавы, гульнi, песнi i карагоды.

Пасля свята ўдзельнiкi дзiцячых фармiраванняў частавалiся духмянымi блiнамi i iншымi салодкiмi пачастункамi,  а бацюшка Дварэцкай царквы расказаў дзецям пра Масленiцу праваслаўную.

Таксама ў гэты дзень свята «Гуляй народ, Масленица у ворот» прайшло ў Казлоўшчыне.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga