Хто яны – юныя кадэты?

Важнае Грамадства

У мінулыя выхадныя прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у Гродзенскім абласным кадэцкім вучылішчы.

На мерапрыемства прыехалі 42 навучэнцы ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна. Юныя госці азнаёміліся з умовамі пражывання і навучання ва ўстанове, наведалі музей гісторыі Арміі, электронны цір. Дырэктар вучылішча Сяргей Якубовіч адказаў на пытанні дзятлаўчан, якія цікавілі іх у першую чаргу, расказаў пра ўмовы паступлення ва ўстанову.

А яшчэ ў гэты дзень школьнікі паглядзелі відэаролік аб тым, як наш зямляк Андрэй Губко з аграгарадка Дварэц якраз напярэдадні дня адкрытых дзвярэй выступіў у Мінску на інтэлектуальна-творчай алімпіядзе “Патрыёт”.

Скончылася мерапрыемства канцэртнай праграмай, дзе свае творчыя навыкі прадэманстравалі навучэнцы 8-ых класаў вучылішча.

Аддзел адукацыі райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: