У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаяннай аснове праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па пытанні выканання арганізацыямі вобласці заканадаўства па выплаце заработнай платы, іншых выплат, якія належаць работніку ад наймальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.
За ўчыненне правапарушэнняў звязаных з нявыплатай, несвоечасовай выплатай заработнай платы і іншых выплат, якія належаць работніку ад наймальніка, Лідскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю ў 2022 годзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 12 службовых асобаў арганізацый, агульная сума штрафу склала 2,30 тысяч рублёў.
Кантрольныя мерапрыемствы будуць працягнутыя.
З мэтай больш дэталёвага і шырокага вывучэння пытання па выкананні арганізацыямі заканадаўства пры выплаце заработнай платы, іншых выплат, якія належаць работніку ад наймальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама магчымых прапановах па ўдасканаленні заканадаўства па гэтым пытанні ў Лідскім міжраённым Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 30 студзеня з 9 да 12 гадзін будзе працаваць тэлефон гарачай лініі ў горадзе Ліда (8-0154) 64 65 02, па якім Вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных фактах парушэння заканадаўства.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga