З 1 студзеня служба “адно акно” райвыканкама “пераехала” ў новае памяшканне, размешчанае па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Чырвонаармейская, 21 (будынак рэдакцыі газеты “Перамога”, уваход з тарца).
У якіх умовах цяпер будзе весціся прыём грамадзян, расказала галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно” Станіслава Ганчар:
– На сёння мы ажыццяўляем прыём заяваў ад грамадзян больш чым па 180 адміністрацыйных працэдурах. Для таго, каб забяспечыць яго камфортныя ўмовы, служба “адно акно” была пераведзена ў новае памяшканне, якое знаходзіцца блізка ад райвыканкама. У службе працуюць тры спецыялісты, на асобных, абсталяваных рабочых месцах, дзякуючы чаму забяспечваецца канфідэнцыяльнасць і добрыя ўмовы для наведвальнікаў. Пачакаць прыёму можна на зручных пасадачных месцах, таксама можна пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй па рабоце службы, размешчанай на стэндах. Побач з будынкам ёсць паркоўка для аўтамабіляў, створаны ўмовы для доступу асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Графік работы службы “адно акно” застаўся ранейшым: з панядзелка па пятніцу з 8 да 17 гадзін, у сераду – з 8 да 20 гадзін без перапынку на абед. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэлефоне 2-71-61 або на адзіны нумар 142.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga