Упершыню за апошнія некалькі гадоў 31 снежня прыпала на выхадны.
А тамудзятлаўчане змаглі яшчэ днём нарэзаць аліўе, прыгатаваць закускі, каб перад боем курантаў на святочнай плошчы 17 Верасня разам развітацца з адыходзячым годам і сустрэць Новы на раённым свяце “Ёлкіны падарункі”.
Дапамаглі ім у гэтым артысты Дзятлаўшчыны ў вобразах казачных герояў Скамароха, Дзеда Мароза, Снягурачкі, вясёлых цыганоў. Сваімі песнямі, талентам і выдатным настроем з землякамі дзяліліся Чэслаў Свіб, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Ала Чарняўская і Дар’я Сіўко. Разам з імі гараджане і госці райцэнтра ўзгадалі добра знаёмыя і любімыя песні, ад душы патанцавалі.
На ўрачыстасці падвялі вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і прыватных падворкаў.
Сярод арганізацый раёна самае прыгожае і арыгінальнае ўбранства ў ААТ “Граніт-Агра”, калектыў якога стаў пераможцам конкурсу, другое месца ў Дзятлаўскага ПМС, трэцяе – у цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Пастараліся стварыць навагодні настрой на ўласных падворках і самі дзятлаўчане. Лепш за ўсіх гэта атрымалася ў пераможцы конкурсу Юліі Цярэшка з вуліцы Чэхава, 2, віцэ-чэмпіёнам стаў Аляксандр Палавінка (вуліца Францыска Скарыны, 5), “бронза” ў Наталлі Лупач (вуліца Кастрычніцкая, 129).
Навагодняе свята не абышлося без традыцыйнай бяспройгрышнай латарэі. Усе ўладальнікі шчаслівых білетаў атрымалі прыемныя падарункі, а галоўны прыз – сокавыціскалку выйграла Аксана Блюднік.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga