Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 9 па 15 студзеня 2023 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 66 паведамленняў, 6 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 19 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 41 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 13 правапарушальнікаў, узбуджана 3 крымінальныя справы.

Хадзілі як на работу

Міліцыя ўсё больш даведваецца, што адбывалася за незамкнёнымі дзвярамі гаража, які належыць аднаму з прыватных прадпрымальнікаў райцэнтра. У выніку гэтага ўсплываюць новыя эпізоды крымінальнай справы. У ёй фігурыруюць трое мужчын, якія на працягу некалькіх месяцаў 2022 года рэгулярна, як на работу, наведваліся ў незамкнёны гараж, каб скрасці розныя металічныя рэчы – ад былых ва ўжытку аўтамабільных запчастак да чыгуннага катла і каналізацыйнага люка. У мінулагоднім верасні сваімі злачыннымі дзеяннямі злодзеі нанеслі гаспадару маёмасці матэрыяльны ўрон у памеры 1525 рублёў, а ў кастрычніку-пачатку лістапада – на суму 2240 рублёў.

На рабоце “зарабіла” пратакол

На мінулым тыдні на тэрыторыі адной з малочнатаварных фермаў раёна ў стане алкагольнага ап’янення была затрымана аператар машыннага даення. На нецвярозую работніцу накладзена адміністрацыйнае спагнанне. Выкананне працоўнай дысцыпліны застаецца на пастаянным кантролі.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga