З 26 па 31 снежня 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 49 паведамленняў, 20 з якіх утрымлівалі звесткі аб адміністрацыйных правапарушэннях, 29 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 20 правапарушальнікаў, узбуджана 3 крымінальныя справы.
Па слядах камп’ютарнага злодзея
Крымінальная справа за крадзеж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі ўзбуджана на раней не судзімага жыхара горада Гродна, 2000 года нараджэння. Яшчэ ў лютым 2021 года малады чалавек у сетцы Інтэрнэт скраў з банкаўскай карткі жыхара Дзятлаўшчыны 95 рублёў. Дзякуючы рабоце праваахоўнікаў, цяпер для камп’ютарнага злачынцы надышоў час адказваць за свае ўчынкі перад судом.
Пакрыўдзіў прадавец з “Instagram”
Ад дзеянняў невядомага махляра з інтэрнэт-прасторы нядаўна пацярпела чарговая жыхарка нашага раёна. У сацыяльнай сетцы “Instagram” жанчыну зацікавіла прапанова аб продажы мужчынскага адзення. Праўда, пасля пераводу 206 рублёў на банкаўскую картку зламысніка наша зямлячка так і засталася без жаданых пакупак. Узбуджана крымінальная справа.
Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga