Кавід – стабільны, ВРВІ – зніжаецца

Грамадства

Як паведаміла галоўны санітарны доктар Алена Шайбак, зараз успышкі на каранавірусную інфекцыю няма, штотыдзень фіксуецца ў сярэднім два выпадкі захворвання.

Колькасць дзятлаўчан, якія звяртаюцца па медыцынскую дапамогу ў сувязі з прастуднымі праявамі, зменшылася.

Таксама Алена Вячаславаўна расказала пра хуткае правядзенне трэцяй і чацвёртай бустарных вакцынацый супраць COVID-19. Тэрмін “бустар” паходзіць ад английскага слова booster, ад boost – падымаць, павышаць, узмацняць. У кантэксце вакцынацыі бустар – гэта ўвядзенне чарговай дозы вакцыны, якая акажа стымулюючае дзеянне на імунную сістэму, што павялічыць працягласць поствакцынальнага імунітэту.

Правядзенне дадатковай (бустарнай) вакцынацыі супраць COVID-19 насельніцтва Рэспублікі Беларусь вызначана парадкам, распрацаваным Міністэрствам аховы здароўя і адобрана Рэспубліканскім экспертным саветам па імунізацыі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: