Злёт валанцёраў “сярэбранага ўзросту”

Грамадства Свежыя навіны

5 снежня, у міжнародны Дзень валанцёраў, у Гродзенскай абласной філармоніі адбыўся першы злёт добраахвотнікаў Прынёмання “сярэбранага ўзросту”.

Дзятлаўшчыну на сустрэчы прадстаўлялі валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Надзея Бяржаніна і Ядвіга Гушча. Разам з імі на форуме прысутнічалі дырэктар Цэнтра Таццяна Нікіпорчык і загадчыца аддзялення Галіна Касцюк.

Было адзначана, што развіццё і падтрымка валанцёрскага руху 60 + у Беларусі – гэта адзін са шматлікіх пунктаў нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця.

“Сярэбраныя валанцёры” – людзі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак, але захавалі актыўную жыццёвую пазіцыю і гатовы бескарысліва дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў іх падтрымцы. Работа такіх валанцёраў запатрабавана і падтрымліваецца ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны, а першы абласны злёт быў арганізаваны для абмену паспяховым вопытам і лепшымі практыкамі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Галінай КАСЦЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga