8 снежня 2022 года старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ быў абраны Міхаіл Вячаслававіч Барук.
Нарадзіўся Міхаіл Вячаслававіч 2 мая 1983 года ў вёсцы Лявонавічы Дзятлаўскага раёна. Скончыў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут у горадзе Мінску.
Сваю працоўную дзейнасць ён пачынаў у 2005 годзе на пасадзе настаўніка інфарматыкі аддзела адукацыі райвыканкама. Затым быў спецыялістам па маркетынгу АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод” УП “Гроднахарчпрам”.
На працягу пяці гадоў працаваў вадзіцелем прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне.
З 2020 года займаў пасаду майстра вытворчага навучання кіраванню механічным транспартным сродкам РАС ДТСААФ.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga