12 снежня 2022 года на пасаду пракурора Дзятлаўскага раёна заступіў Віталь Станіслававіч Юрго.
Ён нарадзіўся 31 сакавіка 1980 года ў вёсцы Вянскі Воранаўскага раёна.
У 1997 годзе скончыў Жырмунскую сярэднюю школу. З 1997 па 1999 гады праходзіў навучанне ў Ашмянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме па спецыяльнасці “правазнаўства”, кваліфікацыя “юрыст”.
На першае месца работы прыбыў у ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка”, дзе з 1999 па 2006 гады працаваў на пасадзе юрысконсульта.
Паралельна з 2001 па 2005 гады праходзіў навучанне на завочным аддзяленні Мінскага інстытута кіравання па спецыяльнасці “правазнаўства”, кваліфікацыя “юрыст”.
З 2006 па 2015 гады працаваў юрыстам у сістэме ААТ “Белаграпрамбанк”.
У 2014 годзе паступіў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзе да 2016 года завочна вучыўся па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах прамысловасці”, кваліфікацыя “эканаміст-менеджар”.
Са снежня 2015 года працуе ў органах пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Пачынаў стажорам, памочнікам пракурора Карэліцкага раёна.
У кастрычніку 2018 года быў назначаны старшым памочнікам пракурора Навагрудскага раёна. З 14 верасня 2020 года і да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка пракурора Дзятлаўскага раёна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga