У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы бацькоўскі сход “Сямейнае выхаванне і развіццё асобы дзіцяці.Стылі сямейнага выхавання, псіхалагічны клімат у сям’і”.
На яго былі запрошаны кіраўнікі ўстановаў адукацыі раёна, іх намеснікі па выхаваўчай і вучэбна-выхаваўчай рабоце, старшыні школьных бацькоўскіх камітэтаў, законныя прадстаўнікі вучняў.
Перад пачаткам мерапрыемства ў фае Цэнтра культуры былі прадстаўлены прэзентацыйныя пляцоўкі, якія дэманстравалі, як можна цікава і з карысцю арганізоўваць вольны час непаўналетніх.
Першай на раённым бацькоўскім сходзе выступіла начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус. Яна расказала пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе.
Аб прававой адказнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) за выхаванне дзяцей паведаміў намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Аляксандр Юркевіч.
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан выступіла з дакладам “Клопат аб жыцці і здароўі дзяцей, іх выхаванні – непарушныя ўстоі сям’і. Вынікі іх ігнаравання”.
Пытанне павышэння адказнасці бацькоў за дзяцей, а таксама аб гібелі дзяцей на пажарах узняў у сваім выступленні намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка.
Аб прафілактыцы ранняй палавой недатыкальнасці сярод падлеткаў прысутныя даведаліся з даклада доктара-педыятра Дзятлаўскай ЦРБ Таццяны Чыгір.
Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Алена Даргевіч расказала бацькам школьнікаў, якія бываюць стылі сямейнага выхавання, наколькі важны для дзіцяці спрыяльны псіхалагічны клімат у сям’і.
Таксама пацвердзіў, што сямейныя каштоўнасці, добразычлівая атмасфера ў сям’і – залог паспяховага выхавання, благачынны цэркваў Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ