Ёлачны базар у Дзятлаве

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Дзятлаўскі лясгас ажыццяўляе гандаль навагоднімі дрэўцамі і іншымі таварамі ўласнай вытворчасці з 20 снежня па 31 снежня 2022 года ў г. Дзятлаве на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка, размешчанага па адрасе: плошча 17 Верасня, 2.

Цана на гандлёвай кропцы (у залежнасці ад вышыні навагодняга дрэва):

ад 0,5 да 1 метра – 11 рублёў;

ад 1,001 да 2 метраў – 14 рублёў;

ад 2,001 да 3 метраў – 18,5 рубля;

ад 3,001 да 5 метраў – 35,5 рубля;

ад 5,001 да 8 метраў – 64,5 рубля;

больш за 8 метраў – 255 рублёў;

навагодні букет – 4 рублі.

Рэжым работы гандлёвай кропкі: з 11 да 19 гадзін без выхадных.

Цана ў лясніцтвах (у залежнасці ад вышыні дрэва):

ад 0,5 да 1 метра – 10 рублёў;

ад 1,001 да 2 метраў – 12 рублёў;

ад 2,001 да 3 метраў – 16 рублёў;

ад 3,001 да 5 метраў – 30 рублёў;

больш за 8 метраў – 55 рублёў;

больш за 8 метраў – 197 рублёў;

навагодні букет – 3,5 рубля.

Рэжым работы: з 8 да 17 гадзін з панядзелка па пятніцу, субота і нядзеля – выхадныя.

Заўважым, што штраф за незаконна высечанае навагодняе дрэва згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да грамадзян складае ад 160 да 1600 рублёў.

Памер шкоды складае: пры дыяметры дрэва да 12 см – 6,4 рубля; ад 12,1

да 16 см – 12,8 рубля; ад 16,1 да 20 см – 25,6 рубля; ад 20,1 да 24 см – 44,8 рубля; ад 24,1 да 28 см – 64 рублі; ад 28,1 да 32 см – 96 рублёў; ад 32,1 да 36 см – 128 рублёў; ад 36,1 да 40 см – 160 рублёў; ад 40,1 да 44 см – 192 рублі.

Пры немагчымасці канфіскацыі елкі ў парушальніка закона да сумы шкоды дадаецца адна базавая велічыня.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga