Навагодня святы павінны стаць яркімі, вясёлымі і запамінальнымі для ўсіх дзяцей без выключэння.
Падтрымаць, парадаваць, прыемна здзівіць выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў рамках акцыі “Нашы дзеці” прыйшлі прадстаўнікі арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўшчыны.
Да дзяцей завіталі старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар і сакратар Ядвіга Гушча, начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, а таксама Дзед Мароз і Снягурачка, у ролі якіх выступілі валанцёры з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
Разам з дарослымі чацвёра выхаванцаў цэнтра павадзілі карагоды і паспявалі песні. Дзятва атрымала ў падарунак цацкі, гульні, карысныя кнігі, а таксама арыгінальныя імянныя кубкі.
Госці пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам добрага здароўя, поспехаў у вучобе і справах, а галоўнае – сустрэць наступны Новы год у коле сям’і.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga