Чарговую прамую тэлефонную лінію на Дзятлаўшчыне правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.
Тры жыхары раёна звярнуліся да Уладзіміра Аляксандравіча са сваімі пытаннямі, якія тычыліся рамонту лазнева-аздараўленчага комплексу, водазабеспячэння, стану вясковай дарогі. Тлумачэнні дадзены ў час работы прамой тэлефоннай лініі, некаторыя пытанні ўзяты на дэпутацкі кантроль.
Выдалася магчымасць і для традыцыйнага інтэрв’ю-справаздачы па выніках 2022 года.
– Уладзімір Аляксандравіч, як дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, раскажыце выбаршчыкам, чым быў адметны адыходзячы год?
– Заканадаўчая дзейнасць дэпутатаў у справаздачным годзе была скіравана на ўдасканаленне дзеючых і прыняцце новых законаў па прававым рэгуляванні адносінаў, звязаных з забеспячэннем грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў; недапушчэннем рэабілітацыі нацызму; забеспячэннем нацыянальнай бяспекі; абаронай персанальных даных; супрацьдзеяннем экстрэмізму; павышэннем эфектыўнасці эканомікі, падатковай палітыкі, дзейнасці сістэмаў аховы здароўя і адукацыі; павышэннем сацыяльных гарантый грамадзян; забеспячэннем бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі; фарміраваннем справядлівай цэнавой палітыкі.
У 2022 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання былі праведзены тры сесіі (шостая, сёмая, восьмая), з 20 верасня пачала работу дзявятая сесія, за справаздачны перыяд прайшло 35 пленарных пасяджэнняў, у якіх я прыняў удзел, разгледжана больш за 150 пытанняў.
– Чым сёлета характарызавалася законатворчая дзейнасць?
– Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, у састаў якой уваходжу, былі падрыхтаваны да прыняцця праекты законаў Рэспублікі Беларусь: “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху” (прыняты ў другім чытанні 9 лістапада 2021 года); “Аб ратыфікацыі Пратакола аб ўнясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэнаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года” (прыняты 15 сакавіка 2022 года); “Аб рэгуляванні адносінаў у сферы выкарыстання аднаўляемых крыніц энергіі” (прыняты ў першым і другім чытаннях 25 мая 2022 года); “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб магістральным трубаправодным транспарце” (прыняты ў першым чытанні 25 сакавіка 2022 года, у другім чытанні – 16 чэрвеня 2022 года); “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках” (прыняты ў другім чытанні 24 чэрвеня 2022 года); “Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі” (прыняты ў другім чытанні 20 верасня 2022 года); “Аб ліцэнзіраванні” (прыняты ў першым чытанні 22 снежня 2021 года, у другім чытанні – 26 верасня 2022 года); “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці” (прыняты ў першым і другім чытанні 23 лістапада 2022 года).
Чакаецца ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шэрагу законапраектаў, над якімі будзе працаваць камісія, а менавіта: “Аб змяненні Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, “Аб змяненні ўнутранага воднага транспарту”, “Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне”, “Аб дзяржаўных закупках” і іншыя.
– Як праходзіла ваша работа ў выбарчай акрузе і выконвалася перадвыбарная праграма?
– За справаздачны перыяд мною праведзена 21 сустрэча з насельніцтвам і ў працоўных калектывах, прынята 45 грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў, разгледжаны 50 зваротаў грамадзян. Усе яны падрабязна вывучаны, згодна з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”, падрыхтаваны вычарпальныя і абгрунтаваныя адказы. Пры неабходнасці па выніках прыёмаў і сустрэч у органы выканаўчай улады Дзятлаўскага і Лідскага райвыканкамаў накіроўваліся запыты. Усе адказы атрыманы ў вызначаны заканадаўствам тэрмін, заяўнікі праінфармаваны.
– Што найчасцей цікавіла людзей?
– Тэмы зваротаў – гэта пытанні аб рабоце мясцовых жылкамунгасаў: уборка вуліц, вываз смецця, рамонты жыллёвага фонду і дваравой тэрыторыі, яе добраўпарадкаванне, цікавіліся таксама, якія змяненні і дапаўненні ўносяцца ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, аб паўнамоцтвах Усебеларускага народнага сходу, аб прафілактыцы правапарушэнняў, аб адукацыі, правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне.
Я выказваю шчырую ўдзячнасць выбаршчыкам за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і канструктыўныя прапановы па ўдасканаленні законаў нашай дзяржавы і павышэнні якасці жыцця грамадзян.
Дзякую кіраўніцтву Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, калектывам установаў і арганізацый раёна за эфектыўную сумесную работу ў 2022 годзе.
Карыстаючыся выпадкам, віншую сваіх выбаршчыкаў з надыходзячым Новым годам, жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба над галавой, няхай 2023 год прынясе ў вашы сем’і і дамы згоду, радасць, надзею і дабрабыт, няхай спраўдзяцца самыя запаветныя жаданні.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga