Як зрабіць здаровы выбар?

Грамадства Свежыя навіны

У рамках акцыі “Місія жыць” антынаркатычнага руху “ВЕК” у Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшла флэш-акцыя “Тваё жыццё – твой выбар”.

Педагог-арганізатар Ірына Мішчанка прапанавала навучэнцам правесці сустрэчу ў фармаце інтэлектуальнай гульні “Маё здароўе – здароўе нацыі”, паразмаўляць аб шкодзе тытуню і наркотыкаў, неабходнасці прытрымлівацца здаровага ладу жыцця і займацца спортам.

Абмеркаванне праходзіла ў форме адкрытага мікрафона па некалькіх тэмах. Спачатку паразважалі аб найбольш распаўсюджаных хваробах і спосабах захаваць здароўе. Затым перайшлі да тэмы спорту, закранулі розныя яго кірункі і спартыўныя традыцыі. Не абышлі ўвагай і праблему шкодных звычак, якія могуць кардынальным чынам паўплываць на стан здароўя падлетка.

Найбольш цікавым, на думку ўдзельнікаў, стала іх знаёмства з лекавымі раслінамі, вітаміннымі прадуктамі, збожжавымі культурамі. Пасля падвядзення вынікаў навучэнцы змаглі скласці пазл на тэму “Як жыць здарова”.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: