Святочны канцэрт пад такой назвай, прымеркаваны да 105-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшоў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
Мерапрыемства акунула гасцей у атмасферу далёкіх падзей 1917 года, якія сталі лёсавызначальнымі для многіх краін, у тым ліку Беларусі.
Вядучыя ўрачыстасці прагарталі старонкі гісторыі, адзначыўшы, што свята Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта не спроба захаваць мінулае, а ўпэўненасць, што яго забываць нельга. Далёкі 1917 год – усвядомлены выбар пакаленняў, вопыт, які вучыць нашчадкаў, што заўсёды трэба імкнуцца да лепшага. І сёння актуальнымі застаюцца ідэі аб’яднання, кансалідацыі і роўнасці ўсіх працоўных. А яшчэ Кастрычніцкая рэвалюцыя – гэта першы крок да самавызначэння і незалежнасці Беларусі, якая ў той час набыла статус БССР.
У памяць аб значных падзеях мінулага артысты і творчыя калектывы Дзятлаўшчыны падрыхтавалі шмат добрых песень і музычных нумароў. Яны яшчэ раз нагадалі гледачам, што кожны з нас сапраўды павінен ведаць і памятаць гісторыю і мінулае роднай краіны, без якога няма будучыні.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga