З нагоды 70-годдзя з Дня ўтварэння службы аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт для супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы.
Павіншаваць іх з нагоды юбілею прыйшлі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, а таксама кіраўнікі сілавых структур раёна.
Госці свята пажадалі ўсім работнікам Дэпартамента аховы годнага нясення службы, здароўя, дабрабыту, працоўных поспехаў на карысць бяспекі грамадства.
У час урачыстага мерапрыемства былі адзначаны ўзнагародамі наступныя супрацоўнікі аддзела:
Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама – Дзмітрый Іванавіч Харошка, начальнік аддзела; Вячаслаў Аляксандравіч Франюк, начальнік падраздзялення аховы аб’екта;
Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – Анатоль Уладзіміравіч Арцюхевіч, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; Ганна Казіміраўна Рудоль, дзяжурная пульта кіравання; Валерый Сяргеевіч Цімашэвіч, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі;
Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Тамара Канстанцінаўна Цярэшка, бухгалтар; Аляксей Дзмітрыевіч Юргель, вадзіцель аўтамабіля;
Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Сяргей Аляксеевіч Гародка, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; Міхаіл Анатольевіч Дораш, вартаўнік; Уладзімір Мікалаевіч Юшкевіч, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце;
памятным нагрудным знакам “70 год Дэпартаменту аховы МУС” – Алена Паўлаўна Война, начальнік падраздзялення аховы аб’екта; Уладзімір Аляксандравіч Пратаковіч, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; Тамара Канстанцінаўна Цярэшка, бухгалтар; Святлана Анатольеўна Цішковіч, дзяжурная пульта кіравання; Віктар Міхайлавіч Чурай, вартаўнік;
граматай Дэпартамента аховы – Генадзь Іосіфавіч Папроцкі, памочнік камандзіра ўзвода – камандзір аддзялення групаў затрымання ўзвода міліцыі;
нагрудным знакам Дэпартамента аховы “За адзнаку” – Аляксей Яўгеньевіч Ерамейчык, міліцыянер ўзвода міліцыі;
вынясеннем падзякі начальніка УУС – Андрэй Віктаравіч Жэгалік, міліцыянер-кінолаг групы затрымання ўзвода міліцыі;
нагрудным знакам УУС “За адзнаку” – Віталій Барысавіч Мазюк, старшы прапаршчык міліцыі.
Музычныя нумары падарылі ўсім прысутным добры настрой і зарад бадзёрасці.
Таццяна ГРЫЦУК
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga