Валерый Макарчык: “Трэба падтрымліваць разумны баланс”

Грамадства Свежыя навіны

Дзятлаўчане прадаўжаюць дзяліцца сваім меркаваннем наконт распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое ён даў 6 кастрычніка на нарадзе, – увесці ў краіне забарону на павышэнне цэнаў.

Сваімі думкамі на гэты конт падзяліўся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык:

– Кіраўніком дзяржавы закранута вельмі важная тэма, бо рост цэнаў хвалюе людзей. У бягучым годзе я таксама не раз сутыкаўся з незразумелым цэнаўтварэннем. Прадаўцы спасылаюцца на падаражанне валюты, але, калі яна ўпала да курсаў 2021 года, цэны засталіся на ранейшым узроўні, а ў некаторых выпадках планамерна раслі і далей. Ну добра, калі гэта на замежныя тавары, а калі бачыш павышэнне кошту прадуктаў харчавання айчыннай вытворчасці, то, безумоўна, у людзей будуць узнікаць пытанні.

Цэнаўтварэнне і інтарэсы спажыўца – вельмі важныя моманты, на якіх наш Прэзідэнт зрабіў асаблівы акцэнт і звярнуў увагу, што трэба падтрымліваць у грамадстве разумны баланс, у тым ліку па ўзроўні даходаў. Справядлівае стаўленне да людзей – гэта галоўнае патрабаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga