17 кастрычніка на Дзятлаўшчыне, згодна з рашэннем райвыканкама, стартаваў месячнік па санітарнай ачыстцы, уборцы, азеляненні горада і населеных пунктаў раёна.
На працягу месяца ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, сельскіявыканаўчыя камітэты, грамадскія аб’яднанні, насельніцтва будуць заняты санітарнай уборкай і добраўпарадкаваннем сваіх двароў, вытворчых баз, тэрыторый могілак, мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў, а таксама пляцовак, прылеглых да жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, установаў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя, ліквідацыяй несанкцыянаваных звалак бытавога смецця.
Запрашаем усе арганізацыі і жыхароў Дзятлаўшчыны 28 кастрычніка далучыцца да раённага суботніка па ўборцы падведамасных, прылеглых і замацаваных тэрыторый агульнага карыстання ад апалага лісця, сухой расліннасці, травы і іншага смецця.
Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягнецца да 16 лістапада.
Гэта добрая нагода і выдатны спосаб праявіць наша жаданне жыць у прыгожым свеце, усім разам папрацаваць дзеля нашай малой радзімы, бо, пагадзіцеся, парадак павінен быць як у чалавеку, так і вакол яго. Не заставайцеся ўбаку, шаноўныя жыхары Дзятлаўшчыны!
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga