Цана пытання. Казлоўшчына

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Сваю работу на Дзятлаўшчыне прадаўжаюць маніторынгавыя групы, якія правяраюць выкананне цэнавай палітыкі ў раёне ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн” і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 669, якая тычыцца часовых мераў па іх стабілізацыі.

Актыўна ўключыліся ў гэту работу дэпутаты.

18 кастрычніка старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі наведаў гарадскі пасёлак Казлоўшчына, дзе разам са старшынёй сельвыканкама Вадзімам Бяляткам і ўдзельнікамі маніторынгавай групы, што створана пры сельвыканкаме, праверылі, ці засталіся цэны на ўзроўні 5 кастрычніка, як таго патрабаваў Прэзідэнт, у адным з мясцовых магазінаў прыватнай формы ўласнасці.

Варта зазначыць, што ўласнікі гандлёвага аб’екта сустрэлі маніторынгавую групу з разуменнем і прадаставілі неабходныя дакументы: яны і самі зацікаўлены, каб рашэнне, якое будзе выпрацавана і прынята на дзяржаўным узроўні, задаволіла ўсе бакі.

 

Як расказаў Аляксандр Бараноўскі, у Дзятлаўскім райвыканкаме створана рабочая група, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, яшчэ 9 маніторынгавых рабочых груп працуюць пры сельвыканкамах раёна. У гарпасёлку Казлоўшчына шмат гандлёвых аб’ектаў, таму ў саставе мясцовай групы 6 чалавек. Маніторынгі вядуцца пастаянна, нават па суботах і нядзелях, правяраюцца ўсе формы ўласнасці, не толькі магазіны, але і суб’екты, якія аказваюць розныя віды паслугаў – цырульні, аўтамайстэрні і іншыя.

Пакуль у параўнанні са станам на 5 кастрычніка росту цэн не заўважана, хаця ўвага надаецца асартыментнаму пераліку на розныя тавары і паслугі – на кожным аб’екце вывучаецца не менш за 50 пазіцый. Скаргаў і званкоў таксама не паступала, хаця людзі ведаюць пра дзеянне дырэктывы. Да 20 кастрычніка Савет Міністраў Беларусі павінен выпрацаваць далейшае рашэнне наконт цэнавай палітыкі ў рэспубліцы.

Уважліва перагортвае дакументы гандлёвага аб’екта інспектар Казлоўшчынскага сельвыканкама Анастасія Браніцкая, член маніторынгавай групы. Яна таксама падзялілася ўражаннямі:

– Маніторынгі праводзім штодзень. У пасёлку ўжо праверылі шэраг аб’ектаў, у тым ліку прыватных, 2 магазіны “Родны Кут” спажыўкааперацыі. Разыходжанняў у цэнах і фактаў парушэння не выяўлена. Збіраемся пабываць у магазінах вёсак Дзянісава і Лозкі. А яшчэ плануем наведацца ў тыя ж самыя аб’екты паўторна, супаставіць новыя і папярэднія вынікі. Тады і будзе зразумела, ці ўсё ў парадку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: