Аляксандр Бараноўскі: “УНС будзе весці дыялог народа з органамі ўлады”

Важнае Улада

Дэпутаты розных узроўняў Рэспублікі Беларусь прымаюць актыўны ўдзел у грамадскіх абмеркаваннях праекта Закона аб УНС і выбарчым заканадаўстве.

Сваім меркаваннем падзяліўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Яшчэ на этапе падрыхтоўкі да рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь гучала важная думка, што Усебеларускі народны сход павінен не проста стаць канстытуцыйным органам, але і весці дыялог народа з органамі ўлады, у час якога будуць выпрацоўвацца дзейсныя механізмы рэалізацыі планаў па развіцці нашай дзяржавы і пабудовы будучыні. Мяркую, у новым законапраекце гэта замацавана, паколькі сярод поўнага саставу ў 1200 дэлегатаў усебеларускага форуму, 350 будуць прадстаўляць дэпутаты ўсіх узроўняў, 400 будуць прадстаўнікамі менавіта грамадскасці – працоўных калектываў, аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных арганізацый і гэтак далей. Яны будуць адлюстроўваць погляды і прадстаўляць інтарэсы розных слаёў насельніцтва з розных куткоў Беларусі. Выбар дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу на 5 гадоў дазволіць ім удзельнічаць не толькі ў прыняцці праграмы развіцця на пяцігодку, але і ажыццяўляць кантроль, несці адказнасць за яе выкананне.

Як бачым, Усебеларускі народны сход максімальна пашырае прадстаўніцтва грамадзян у палітычным і эканамічным кіраванні краінай.

Станоўча адношуся да таго, што ўводзіцца адзіны дзень галасавання, бо гэта спросціць прадвыбарчую кампанію, зменшыць нагрузку на дзяржаўны бюджэт.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga