На Дзятлаўшчыне працягваюцца грамадскія абмеркаванні праектаў Закона аб Усебеларускім народным сходзе і выбарчым заканадаўстве. Адна з сустрэч у фармаце дыялогавай пляцоўкі, арганізатарам якой выступіла РГА “Белая Русь”, адбылася 27 кастрычніка.
На гэты раз удзел у ёй прынялі ідэалагічны актыў, лідары грамадскіх і прафсаюзных арганізацый раёна.
Каардынатар пляцоўкі Вольга Рагачова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, падрабязна растлумачыла асноўныя палажэнні закона аб УНС: парадак яго фарміравання , функцыі і паўнамоцтвы, рэгламент дзейнасці, хто будзе з’яўляцца дэлегатамі, парадак іх выбрання, правы і абавязкі, а таксама колькасны састаў, звярнула асаблівую ўвагу на парытэтны прынцып саставу УНС, канстытуцыйныя паўнамоцтвы УНС на прыняцце рашэнняў і іншыя. Яна акцэнтавала ўвагу, што Закон аб УНС павінен быць прыняты да 15 сакавіка 2023 года, калі заканчваецца год з моманту ўступлення ў сілу абноўленай Канстытуцыі РБ.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі таксама змаглі дэталёва азнаёміцца са змяненнямі ў Выбарчым кодэксе. Вольга Мікалаеўна расказала, што ў 2024 годзе нас чакае новая электаральная кампанія з адзіным днём галасавання, змяненнямі ў сістэме выбарчых камісій, растлумачыла асаблівасці папярэдняга галасавання, змяненні, якія тычацца галасавання для жыхароў сельскай мясцовасці.
Напрыканцы сустрэчы яна адзначыла, што праекты гэтых законаў размешчаны ў прэсе, у тым ліку раённай, на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале, заклікала данесці інфармацыю да сваіх працоўных калектываў, прапанавала выказаць свае меркаванні на прававым форуме Беларусі.
Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga